“Маці 328” – падкаст #RadioRadix

Дзясятага лютага вас чакае падкаст #RadioRadix са Святланай* – удзельніцай “Матчынага руху 328”.   Празмаўляем аб тым, як у Беларусі кляпаюцца крымінальныя справы па наркатычных артыкулах, як міліцыя развязвае рукі буйным наркагандлярам і як Матчын Рух дамогся зменаў у антынаркатычнае заканадаўства. Каб не прапусціць, падпішыцеся на Youtube і Soundcloud!